• А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Z
  • #
  • Текст песни Калінкавіцкі р., в. Залатуха - Прачыстая маці Божая

    Просмотров: 89
    0 чел. считают текст песни верным
    0 чел. считают текст песни неверным
    Тут находится текст песни Калінкавіцкі р., в. Залатуха - Прачыстая маці Божая, а также перевод, видео и клип.

    Песня абраду “Перанос свячы” на Прачыстую (28 жніўня). Запісала Захаранка Праскоўя Паўлаўна ў 1999 г. ад Пінчук Пелагеі Навумаўны, 1919 г.н., жыхаркі вёскі Залатуха Калінкавіцкага раёна.
    Аўдыязапіс: Глушэц І.В., 23.06.2012, фестываль "Берагіня", г.п. Акцябрскі

    Прачыстая маці Божая,
    Кудою йшла дарогаю.

    Дарогаю шырокаю,
    Чэрез мора глыбокае.

    Ішла яна рыдаючы,
    Свайго сына шукаючы.

    Дай сустрэла трі ангела,
    Трі ангела, трі святыя.

    Ці не чулі, ці не бачылі
    Сына майго, Бога свайго?

    Адзін кажа, мы не чулі,
    Другі кажа, мы не бачылі,

    Трэці кажа – не тоймася,
    Сваім грахом прызнаймося.

    Чы не Бога замучылі,
    На хрест ручкі разапьялі,

    На хрест ручкі разапьялі,
    Ў серца гвоздзі забівалі,

    Ў серца гвоздзі забівалі,
    Кроў святую пралівалі.

    Опрос: Верный ли текст песни?
    ДаНет