Навальніца - чорнае неба
І маланкі скачуць па ім
Ільецца дождж і нічога не бачна,
Вые вецер у шчылі хацін.
Не гнявіся, Пярун-Навальнічнік,
Не нясі агонь на нас зверху,
Не палі полымем нашы хаты.
Ад цябе больш нічога ня трэба.
Адыйдзі ад нашае вёскі,
Не патрэбны нам маланкі ліхтар.
Бо Ты ж ведаеш як страшна,
Калі ў вёсцы пачаўся пажар.
Адыйдзі на лес і таньчы.
І маланкі кідай у гушчар,
Бо Ты ж ведаеш як страшна,
Калі ў вёсцы пачаўся пажар.
Thunderstorm - black sky
And lightning strikes at him
It's raining and nothing can be seen,
Howl the wind in the crevice of the huts.
Don't be angry, Perun-Thunderstorm,
Do not carry fire on us from above,
Do not burn the flames of our homes.
Nothing more is needed from you.
Get away from our village,
We don't need a lightning lantern.
For you know how terrible it is,
When a fire broke out in the village.
Go to the forest and dance.
And throw lightning in the thicket,
For you know how terrible it is,
When a fire broke out in the village.