Хай неба нам радзіць,
Хай месяц прыме наш шлюб.
Клянуся табе не здрадзіць
І ў сведкі клічу зямлю!
Няхай гарыць кахання зніч!
Мой род працягнецца стары,
Бо заручыў нас сонца-крыж
Ды блаславілі карані.
А ці чуеш ты пошчак капытоў?
То імчаць сюды карнікі Хрыста,
Вочы тояць за шчытом.
О, святая прастата!
Бегчы? Куды?
З намі зямля!
З намі дзяды
І Млечны Шлях!
Разам з табой урасцем як сцяна.
Нас закатуюць, асудзяць...
Але залатая страла Перуна
Праб’е іх няверныя грудзі.
May heaven give birth to us,
Let the moon accept our marriage.
I swear I will not betray you
And I call the earth a witness!
Let the burning candle burn!
My family will continue old,
After all, the sun-cross betrothed us
Yes blessed the roots.
Do you hear the clatter of hooves?
Then the executioners of Christ rush here,
Eyes lurk behind the shield.
Oh, holy simplicity!
Run away? Where?
The earth is with us!
Grandfathers are with us
And the Milky Way!
Together with you I will grow like a wall.
We will be tortured, condemned ...
But Perun's golden arrow
It will pierce their wrong breasts.