• А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Z
  • #
  • Текст песни Lutavierje - Там, на горцы...

    Просмотров: 15
    0 чел. считают текст песни верным
    0 чел. считают текст песни неверным
    Тут находится текст песни Lutavierje - Там, на горцы..., а также перевод, видео и клип.

    Над прасторамі дрыгвы,
    У цемры, між ялін замшэлых,
    Скарбы Ведзьмінай гары
    Ў ценях схованы знямелых.
    Неба нізкага блакіт
    Тоне ў мяккай коўдры хмараў,
    Ветраў звонкіх доўгі свіст
    Моўкне ў цішыні цяжарнай...

    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Хіжым вокам
    Сочыць неба.
    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Поўня лье святло.

    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Наўі шэпчуць
    Ў голлі дрэваў.
    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Свет,
    Што спіць даўно.

    Той маўклівы, змрочны край
    Рассцяліў балот дываны.
    Там ўладарыць гаспадар,
    Ад людскога болю п'яны.
    Чорных вершнікаў вядзе
    Па-над краем цёмных мрояў,
    Па атручанай дрыгве,
    Дзе знікае ўсё жывое...

    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Хіжым вокам
    Сочыць неба.
    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Поўня лье святло.

    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Наўі шэпчуць
    Ў голлі дрэваў.
    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Свет,
    Што спіць даўно.

    Воўчы час, вароны час,
    Час жахлівага маўчання.
    З краю ў край па ўсёй зямлі
    Зноў нясецца паляванне.
    Над балотамі ляглі
    Цені прывіднага царства.
    Людзям дорыць ланцугі
    Край, атручаны вар'яцтвам.

    Той маўклівы, змрочны край
    Рассцяліў балот дываны.
    Там ўладарыць гаспадар,
    Ад людскога болю п'яны.
    Чорных вершнікаў вядзе
    Па-над краем цёмных мрояў,
    Па атручанай дрыгве,
    Дзе знікае ўсё жывое...

    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Хіжым вокам
    Сочыць неба.
    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Поўня лье святло.

    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Наўі шэпчуць
    Ў голлі дрэваў.
    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Свет,
    Што спіць даўно.

    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Хіжым вокам
    Сочыць неба.
    Там, на горцы,
    Там, на белай,
    Поўня лье святло.

    Опрос: Верный ли текст песни?
    ДаНет