Мова
Не бацькава мова, не матчына,
А так ,захаваная ў слоўніках.
Усімі забытая спадчына,
Праклён для студэнтаў і школьнікаў.
Нікому яна непатрэбная,
Не з’есці яе, ні напіцца ёй.
Імя ей далі адпаведнае,
Завуць яе проста дурніцаю.
Пад цяжкімі жорсткімі кпінамі
Стаяць ёй жабрачкай упартаю.
У боллю яе нарадзілі нам,
Ды мы не былі яе вартыя.
Не бацькава мова , не матчына,
А так, мова школьнай настаўніцы.
Калі не патрэбна нам спадчына,
То ў нас яна не захаваецца.
Language
Not the mother tongue, not the mother tongue,
And yes, stored in dictionaries.
A forgotten legacy by all,
A curse for students and schoolchildren.
Nobody needs her,
Don't eat it or get drunk.
She was given the appropriate name,
Call her just a fool.
Under heavy cruel ridicule
They stand by her stubborn beggar.
In pain she gave birth to us,
Yes we were not worthy of it.
Not the mother tongue, not the mother tongue,
And yes, the language of the school teacher.
If we don't need a legacy,
Then we will not keep it.