• А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Z
  • #
  • Текст песни Адарвірог - Забі Выратавальніка

    Просмотров: 1
    0 чел. считают текст песни верным
    0 чел. считают текст песни неверным
    Тут находится текст песни Адарвірог - Забі Выратавальніка, а также перевод, видео и клип.

    Краіна мая, айчына святая, ты зноў правалілася ў жудасны змрок.
    Цябе ўратаваць я болей не здольны, бо сёння зраблю апошні свой крок.
    Як так адбылося, што добрые людзі памерлі ў багне агульнай хлусні,
    А той, хто застаўся, рыхтуе паходнІ, царква не жадае праліцця крыві.

    Але не агонь будзе лашчыць мне скуру, бо я ж не звычайны блюзнер-ерэтык,
    Я - ратавальнік, Хрыстос-самазванец, што зброяй і словам пайшоў супраць іх.
    Я буду распяты, рыхтуйце мне крыж, усё як пятнаццаць стагоддзяў таму.
    Усё не дарма, у думках сяброў і ў вашых кашмарах я не памру.

    Забі яго за тое, што ён
    Прысвоіў сабе Бога імя
    Забі яго, забі назаўжды,
    І як такіх яшчэ носіць Зямля
    Забі яго за тое, што ён
    Сваім існаваннем атруціў паветра.
    Забі яго, забі назаўжды,
    Такіх як ён зачакалася пекла.

    Там, на халме, далёкія здані, что моцна жадаюць смерці маёй.
    Чыстая вопратка, чыстыя вочы, а рукі па плечы заліты крывёй.
    Святыя айцы, сумленне народу, што лёсы знішчаюць таемна, уначы,
    Лічуць сябе жаўнерамі Бога, але ведаю я, што яны крумкачы.

    - Што яны кажуць?
    - Аман!
    - Што гэта значыць?
    - Мана! (х2)

    Вочы залітыя крывёю і брудам,
    Цяжар крыжа моцна цісне на спіну,
    Хутчэй, я прагну канца тым пакутам,
    Бо на гэтой Зямлі ячшэ ёсць, за што гінуць.

    Крок, наступны, абы не ўпасці,
    Чакай, Галгофа, хай дрыжаць твае схілы!
    Я ведаю, людзі стануць бліжэй да шчасця
    Як раз на вышыню маёй маленькай магілы.

    Забі яго за тое, што ён
    Праз столькі стагоддзяў прыйшоў на Зямлю.
    Забі яго за тое, што ён
    Спрабаваў лекаваць айчыну сваю.
    Забі яго за тое, што ён
    Вучыў нас бачыць праз цемру павекаў.
    Забі яго за тое, што ён
    Быў варты таго, каб называцца чалавекам.

    Ты не адзін, ты не адзін,
    Ты не адзін, нам імя - легіён.
    Ты не адзін, ты не адзін,
    І кожны пачуе агульны праклён.
    Сонца палае, стогне зямля,
    Хай разарвецца нябесная цьвердзь.
    Ты не адзін, мы не дамо
    Брудным вачам бачыць чыстую смерць.

    Опрос: Верный ли текст песни?
    ДаНет