• А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Z
  • #
  • Текст песни Аверсэв - Ліса і Казёл

    Просмотров: 1
    0 чел. считают текст песни верным
    0 чел. считают текст песни неверным
    Тут находится текст песни Аверсэв - Ліса і Казёл, а также перевод, видео и клип.

    Бегла Ліса, на варон заглядзелася i ў калодзеж звалілася. Вады ў калодзежы было няшмат: патануць нельга, але і выскачыць – таксама. Сядзіць Ліса, бядуе.
    Ідзе Казёл – разумная галава. Ідзе, вялізнай барадой трасе, вялізнымі рагамі матляе. Зазірнуў ён у калодзеж, убачыў Лісу і пытае:
    – А што ты, Лісачка, там робiш?
    – Адпачываю, галубочак, – адказвае Ліса. – Там, наверсе, горача, дык я сюды і забралася. Як жа тут халодненька і добранька! Вадзіцы свежай – колькі пажадаеш!
    А Казлу даўно піць хацелася.
    – Вада хоць добрая? – пытае Казёл.
    – Цудоўная, – адказвае Ліса. – Чыстая, халодная! Скачы сюды, калі хочаш: нам абаім тут месца хопіць!
    Скочыў Казёл па дурасці, ледзь на Лісу не зваліўся. А яна яму:
    – Эх, дубіна барадатая, і скокнуць ты не ўмееш – усю запырскаў.
    Ускочыла Ліса Казлу на спіну, са спіны – на рогі і прэч з калодзежа.
    А Казёл ледзь не згінуў у калодзежы ад голаду, пакуль яго не знайшлі і за рогі не выцягнулі.

    Опрос: Верный ли текст песни?
    ДаНет